
Электронны рэсурс «Афганистан. Без права на забвение»
- Details
- Створана 11.02.2014 09:40
15 лютага на сайце ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна» будзе актываваны электронны рэсурс «Афганистан. Без права на забвение», які створаны да 25-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана і прысвечаны воінам-інтэрнацыяналістам Віцебшчыны.
Рэсурс уяўляе сабой камбінаваную базу даных і з'яўляецца вынікам рэалізацыі сумеснага праекта ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна», Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане», Віцебскага гарадскога музея воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Пры падрыхтоўцы базы даных выкарыстаны паўнатэкставыя матэрыялы, фотадакументы з фондаў удзельнікаў праекта, а таксама асабістых архіваў воінаў-афганцаў. Персаніфікаваныя звесткі пра воінаў-афганцаў прадастаўлены раённымі ваеннымі камісарыятамі Віцебскай вобласці і Віцебскім аб'яднаным гарадскім ваенным камісарыятам.
Электронны рэсурс «Афганистан. Без права на забвение» будзе абнаўляцца па меры паступлення новай інфармацыі аб падзеях і ўдзельніках афганскай вайны. Запрашаем усіх зацікаўленых асоб да супрацоўніцтва па ўдакладненні звестак і далейшым напаўненні базы даных.
Афіцыйная прэзентацыя рэсурсу «Афганистан. Без права на забвение» адбудзецца 20 лютага ў 14.00 у ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна». Запрашаем усіх жадаючых.


































