
Памяць Афгана – боль Афгана
- Details
- Створана 25.02.2014 13:30
7 лютага супрацоўнікі аддзела дзіцячай літаратуры правялі літаратурна-музычную кампазіцыю «Памяць Афгана – боль Афгана», прысвечаную 25-годдзю вываду савецкіх войск з Афганістана.
Мерапрыемства прайшло ў ДУА «Гімназія № 5» для вучняў дзявятых класаў. Дзеці даведаліся пра гісторыю афганскай вайны, аб тым, як зараз захоўваюць памяць пра воінаў-інтэрнацыяналістаў. Асабліва цікавым для вучняў быў прагляд урыўкаў з мастацкіх і дакументальных фільмаў пра афганскую вайну. Таксама яны праслухалі песні і вершы пра гэтыя падзеі.


































