
Конкурс фотарэкламы кнiгi «Ein Buch zum Verlieben»
- Details
- Створана 04.03.2014 14:53
27 лютага ў Нямецкай чытальнай зале адбылося падвядзенне вынікаў гарадскога конкурсу фотарэкламы кнігі «Ein Buch zum Verlieben» – «Книга, в которую можно влюбиться», які праводзіўся з 9 студзеня па 16 лютага 2014 г.
Актыўны ўдзел прынялі вучні СШ № 34 і СШ № 45, ВДТК, студэнты ВДТУ і ВДМУ. Усяго на конкурс было прадстаўлена 59 работ. Прызавыя месцы былі размеркаваны наступным чынам. Сярод навучэнцаў школ і ССНУ I месца – Мікіта Дабытоўкін (СШ № 45), II месца – Вера Федасеева і Ганна Сяменчанка (СШ № 34), III месца – Аліна Катлярова і Ягор Ліцвінскі (ВДТК). Сярод студэнтаў ВНУ I месца – Анастасія Зубрыцкая (ВДТУ), II месца – Юлія Грэцкая (ВДМУ), III месца – Ганна Шаталовіч (ВДМУ). Самай крэатыўнай была прызнана работа навучэнкі ВДТК Алены Шмакавай, самай арыгінальнай – вучня СШ № 34 Мікіты Дзямешчанкі, а самай змястоўнай – студэнткі ВДТК Дзіяны Кузьміч. Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі, а ўсе ўдзельнікі атрымалі памятныя прызы, прадастаўленыя Інстытутам імя Гётэ ў Мінску.
З конкурснымі работамі можна азнаёміцца ў Нямецкай чытальнай зале.


































