
Фальклорнае свята «Масленіца»
- Details
- Створана 06.03.2014 10:39
1 сакавіка супрацоўнікі аддзела дзіцячай літаратуры сумесна з валанцёрамі УА «ВДУ імя П. М. Машэрава» і валанцёрамі Праваслаўнага маладзёжнага брацтва ў імя святога праведнага Іаана Кранштацкага прынялі ўдзел у свяце праводзін зімы ў ДУА «Детский дом г. Витебска».
Для хлопчыкаў і дзяўчынак было падрыхтавана тэатралізаванае прадстаўленне, вясёлыя конкурсы і традыцыйны пачастунак ¬ бліны. Скончылася свята спаленнем пудзіла Масленіцы. Таксама ўсім выхаванцам дзіцячага дома падарылі паветраныя шары і цукеркі.


































