
Дзень інфармацыі «Выбор профессии – выбор будущего»
- Details
- Створана 11.03.2014 09:35
7 сакавіка супрацоўнікі аддзела «Электронная чытальная зала» правялі тэматычны Дзень інфармацыі «Выбор профессии – выбор будущего» для навучэнцаў ДУА «Гімназія № 5 г. Віцебска».
Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава электронных рэсурсаў з фонду аддзела, якая суправаджалася бібліяграфічным аглядам. Дыскі, прадстаўленыя на экспазіцыі, знаёмяць з рознымі аспектамі прафесій, неабходнай тэарэтычнай падрыхтоўкай і практычнымі навыкамі.
У рамках мерапрыемства навучэнцы былі азнаёмлены з тэматычным даведнікам «Компас ў свеце прафесій», які змяшчае інфармацыю аб характары, умовах і змесце работы той ці іншай прафесіі, звесткі аб навучальных установах, перспектывах прафесійнага росту.


































