
«Кукол пестрый хоровод»: сустрэча з акцёрамі Беларускага тэатра «Лялька»
- Details
- Створана 31.03.2014 10:33
18 сакавіка ў ДУА «Дзіцячы дом г. Віцебска» адбылася сустрэча выхаванцаў з акцёрамі Беларускага тэатра «Лялька», арганізаваная супрацоўнікамі аддзела дзіцячай літаратуры ў рамках праекта «Стиль жизни: встречи с интересными людьми».
Бібліятэкары расказалі дзецям пра лялечныя тэатры, а таксама пазнаёмілі іх з творчасцю дзіцячых пісьменнікаў, якія ў сваіх творах закраналі тэму тэатра. Акцёры Беларускага тэатра «Лялька» навучылі хлопчыкаў і дзяўчынак кіраваць лялькамі, а затым разам з імі паказалі вясёлы лялечны спектакль. Валанцёры УА «ВДУ імя П. М. Машэрава» і бібліятэкары навучылі дзяцей рабіць лялькі-арыгамі.
Мерапрыемства атрымалася добрым, яркiм i запамiнальным.


































