
Сустрэча членаў народнага клуба кветкаводаў-аматараў «Флора» ў аддзеле эканамічнай, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры
- Details
- Створана 31.03.2014 15:44
24 сакавіка ў аддзеле эканамічнай, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры адбылася чарговая сустрэча членаў народнага клуба кветкаводаў-аматараў «Флора».
Кіраўнік клуба і кветкавод Аляксей Агеевіч Пірагоў падзяліўся з прысутнымі вопытам па падрыхтоўцы кветак да веснавога сезона. Затым псіхолаг Анжаліка Аляксандраўна Акмасава расказала кветкаводам пра тое, як пры дапамозе раслін, што з'яўляюцца сімваламі і абярэгамі ў славянскіх традыцыях, прывесці сваю жыццёвую прастору ў гармонію з навакольным светам.
Супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы да мерапрыемства была падрыхтавана і прадстаўлена выстава «Деревья и цветы в славянских оберегах». Удзельнікі сустрэчы азнаёміліся з літаратурай, прадстаўленай на выставах «Ландшафтны дызайн садовага ўчастка» і «Кветкі нашага сада», арганізаваных супрацоўнікамі аддзела эканамічнай, тэхнічнай і сельскагаспадарчай літаратуры.


































