
Літаратурна-тэатральная вечарына «Быкаўская праўда вайны»
- Details
- Створана 07.04.2014 11:33
10 красавіка ў 15.00 у агульнай чытальнай зале Віцебскай абласной бібліятэкі адбудзецца літаратурна-тэатральная вечарына «Быкаўская праўда вайны», прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, Героя Сацыялистычнай працы Васіля Уладзіміравіча Быкава.
Кнігі Васіля Быкава, напоўненыя суровай праўдай вайны, рэалістычныя і трывожныя, чытаюць людзі ва ўсім свеце. Пісьменнік праўдзіва, без усялякіх прыўкрас паказаў сапраўдны твар гэтай вялікай бяды.
У мерапрыемстве возьме ўдзел пераможца гарадскога конкурсу драматычных сцэнічных чытанняў «Школьны тэатр-18», уладальнік Гран-пры – тэатральны калектыў УА «Сярэдняя школа № 28 г. Віцебска».


































