
Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі «Сладкая карусель»
- Details
- Створана 08.04.2014 11:36
24–28 сакавіка ў бібліятэцы прахадзіў Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі пад назвай «Сладкая карусель». Супрацоўнікі аддзела дзіцячай літаратуры прапанавалі юным чытачам цікавую праграму.
Адкрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі «Шутки, песни, сладости нам прибавят радости» прайшло ў гульнёвай форме, затым хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся ў літаратурнае падарожжа ў краіну Сяброўства «Хорошо бродить по свету с карамелькой за щекою».
У аддзеле дзіцячай літаратуры была арганізавана выстава новых паступленняў «Эй, давай, не зевай, на новинки налетай!», выстава дзіцячай творчасці «Краски рисуют сказки». Таксама адбылася прэзентацыя альбома для водгукаў чытачоў аб прачытаных кнігах «На вкус и цвет товарищей нет».
26 сакавіка супрацоўнікі аддзела дзіцячай літаратуры прынялі ўдзел ў свяце «Книжная Вселенная», арганізаваным ДУДА «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі», на якім прадставілі 300 дзіцячых кніг з фонду аддзела.


































