
Дзень здароўя ў бібліятэцы «Мы выбираем здоровый образ жизни»
- Details
- Створана 10.04.2014 10:47
7 красавіка ў бібліятэцы праводзіўся Дзень здароўя «Мы выбираем здоровый образ жизни», прымеркаваны да Міжнароднага дня здароўя.
У гэты дзень у фае бібліятэкі была арганізавана выстава-прагляд літаратуры аддзела абанемента «К здоровью с книгой». На выставе было прадстаўлена больш за 200 выданняў пра здаровы лад жыцця. Асаблівай папулярнасцю ў наведвальнікаў карысталіся тэматычныя падборкі кніг: «Золотые правила питания», «Нетрадиционные методы лечения», «Здоровье вашего ребенка» і інш. Таксама на выставе былі прадстаўлены навукова-папулярныя часопісы медыцынскай тэматыкі аддзела перыядычнай літаратуры. У агульнай чытальнай зале чытачы маглі азнаёміцца з выставай «Сохрани свое здоровье». У фае бібліятэкі былі прадстаўлены экспанаты выставы-прэзентацыі «Утверждение трезвости в современном мире» Віцебскага епархіяльнага брацтва «Трезвение» (старшыня В. У. Вінакураў).
Загадчык аддзела абанемента Л. А. Макарэнка правяла бібліяграфічны агляд выданняў з фонда аддзела абанемента «Слагаемые здоровья» для членаў клуба сталых людзей «Сяброўства» пры Першамайскім савеце ветэранаў і «Золотой возраст» пры Першамайскай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Слухачы пазнаеміліся з кнігамі, у якіх расказваецца аб унікальных сістэмах аздараўлення арганізма Кацудзо Нішы, Майі Гагулан, Поля Брэга, Валянціна Дзікуля, Вікторыі Бутэнка і інш.
Студэнтка Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Крысціна Мартынава выступіла перад чытачамі і супрацоўнікамі бібліятэкі з паведамленнем «Артериальная гипертензия. Профилактика атеросклероза».
На працягу ўсяго дня ў бібліятэцы праводзілася акцыя «Измерь свое давление» пры ўдзеле студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта В. Саладоўнікавай, А. Мінчукова, В. Шэрмана, Л. Латаш.


































