
Сустрэча з гісторыкам А. А. Чароміным
- Details
- Створана 17.04.2014 07:21
15 красавіка ў аддзеле перыядычнай літаратуры адбылася творчая сустрэча з расійскім гісторыкам-архівістам, пісьменнікам, аўтарам больш за трыццаць манаграфій Аляксандрам Аляксандравічам Чароміным. На сустрэчу з ім прыйшлі гісторыкі, архіўныя і музейныя работнікі, бібліятэкары і студэнты.
У рамках мерапрыемства прайшла прэзентацыя кніг А.А. Чароміна «Правда о Великой Отечественной войне. Из истории 349-й стрелковой дивизии (1941–1945 годы)» і «Правда о Великой Отечественной войне. Из истории 123-го Днепропетровского отдельного моторизированного понтонно-мостового Венского орденов Александра Невского и Красной Звезды батальона». У гэтых манаграфіях на аснове ніколі раней не вывучаемых даследчыкамі гістарычных крыніц даецца аналіз і вывады па перыяду наступлення Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі ў Вялікай Айчыннай вайне, робіцца разбор вайсковых аперацый. Расказваецца пра праблемы з фарміраваннем воінскіх часцей у РСЧА, нацыянальных фарміраваннях бакоў, якія змагаюцца адзін супраць другога, пра ўзаемаадносіны саюзных армій. Вядзецца аповед пра паўсядзённае жыццё радавых байцоў, іх побыт.
Падзеі, якія апісаны на старонках манаграфій, выклікалі шчырую зацікаўленасць з боку ўдзельнікаў сустрэчы. У адрас А. А. Чароміна прагучала шмат пытанняў ад неабыякавых слухачоў. Напрыканцы прэзентацыі кожны, хто жадаў, змог набыць кнігі з аўтографам аўтара.


































