
Дабрачынная акцыя для дзяцей УАЗ «Віцебскі абласны спецыялізаваны Дом дзіцяці»
- Details
- Створана 17.04.2014 07:45
10 красавіка супрацоўнікі аддзела дзіцячай літаратуры сумесна з валанцёрамі з УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава» пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры сацыяльна-педагагічнай работы І. А. Сёмкінай правялі дабрачынную акцыю для дзяцей УАЗ «Віцебскі абласны спецыялізаваны Дом дзіцяці».
Удзельнікі акцыі чыталі дзецям казкі, якія суправаджаліся візуальнымі вобразамі, гулялі і танцавалі з імі. У канцы сустрэчы студэнты і супрацоўнікі бібліятэкі ўручылі дзецям падарункі, набытыя за кошт добраахвотных ахвяраванняў студэнтаў ФСП і П і супрацоўнікаў абласной бібліятэкі.


































