
Сустрэча з прадстаўнікамі Выдавецкага дома «Звязда»
- Details
- Створана 17.04.2014 10:57
16 красавіка ў абласной бібліятэцы адбылася сустрэча з прадстаўнікамі РВУ «Выдавецкі дом "Звязда"» на чале з намеснікам генеральнага дырэктара ўстановы Алай Генрыхаўнай Корбут. Прысутным у зале супрацоўнікам бібліятэк вобласці, педагогам, студэнтам ВДУ імя П.М. Машэрава, ідэалагічнаму актыву горада былі прадстаўлены новыя выданні і электронная прэзентацыя пра выдавецкі холдынг.
Перад слухачамі выступілі галоўны рэдактар газеты «ЛіМ» Таццяна Сівец, галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» Святлана Дзянісава, галоўны рэдактар часопіса «Вожык» Юлія Зарэцкая, якія распавялі пра творчыя планы і цікавыя знаходкі, аўтарскія работы і новыя выдавецкія праекты перыядычных выданняў.
Удзельнікам сустрэчы быў прадстаўлены рэгіянальны карэспандэнт газеты Звязда» па Віцебскай вобласці Аляксандр Пукшанскі, а таксама прадастаўлена слова віцебскім аўтарам, якія публікуюцца на старонках часопіса «Маладосць» – Анастасіі Лазебнай і Ганне Навасельцавай. Старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Тамара Іванаўна Краснова-Гусачэнка адзначыла цеснае супрацоўніцтва пісьменнікаў Віцебскага рэгіёна з РВУ «Выдавецкі дом "Звязда"» і падарыла слухачам некалькі сваіх вершаў.


































