
Творчая майстэрня «Frohes Osterfest»
- Details
- Створана 18.04.2014 11:25
16 красавіка ў нямецкай чытальнай зале праходзіла творчая майстэрня, прымеркаваная да Светлага свята Вялікадня.
Навучэнцы СШ № 34 г. Віцебска зрабілі традыцыйныя нямецкія велікодныя сувеніры, пазнаёміліся са звычаямі святкавання Вялікадня ў Германіі, прынялі ўдзел у конкурсе велікодных яек, зробленых сваімі рукамі. Завяршылася творчая майстэрня гульнёй «Пошук велікоднага яйка». Увазе наведвальнікаў была прадстаўлена выстава кніг на велікодную тэматыку.
Партнёрам правядзення мерапрыемства стаў Інстытут імя Гётэ ў Мінску.


































