
Творчая сустрэча з паэтэсай Г. У. Пруднікавай «Струны души»
- Details
- Створана 03.05.2014 10:20
23 красавіка ў бібліятэцы ў рамках праграмы «Свет души рассеет тьму» адбылася творчая сустрэча з віцебскай паэтэсай, членам ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» Галінай Уладзіміраўнай Пруднікавай «Струны души».
Галіна Пруднікава нарадзілася ў 1958 годзе. У 1981 годзе скончыла Віцебскі тэхналагічны інстытут легкай прамысловасці, затым працавала на заводзе «МЕГОМ» (г. Віцебск). Вершы пісала з дзяцінства. Сур'ёзна занялася творчасцю пасля страты зроку з прычыны цяжкага захворвання ў 2001 годзе.
У 2013 годзе прымала ўдзел у VI фестывалі творчасці інвалідаў Саюзнай дзяржавы «Вместе мы сможем больше» (г. Смаленск) і атрымала дыплом лаўрэата I ступені гэтага фестывалю.
На творчым вечары Галіны Уладзіміраўны прысутнічалі прадстаўнікі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку», студэнты факультэта сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі УА «ВДУ імя П. М. Машэрава», чытачы і супрацоўнікі бібліятэкі. Выступілі кіраўнік клуба «Натхненне» Н. М. Лебедзева, член клуба паэт М. С. Агееў, гучалі вершы ў выкананні аўтара і студэнтаў універсітэта – будучых сацыяльных педагогаў.


































