
Літаратурна-музычная вечарына «Я родом не из детства – из войны…»
- Details
- Створана 12.05.2014 13:14
7 мая ў бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная вечарына, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння паэткі Юліі Друнінай «Я родом не из детства – из войны...», арганізаваная супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы.
Пакаленню Ю. Друнінай выпала суровая і гераічная доля. Юнацтва гэтага пакалення праходзіла выпрабаванне на сталасць на франтавых дарогах Вялікай Айчыннай вайны. Сямнаццацігадовай выпускніцай адной з маскоўскіх школ яна, як і многія яе равесніцы, у 1941 годзе добраахвотна пайшла на фронт байцом санітарнага ўзвода.
Да канца сваіх дзён старшына медыцынскай службы, сама не пазбегшая двух раненняў, Друніна адчувала сябе «связной между теми, кто жив и кто отнят войной...». Таму ў яе шматлікіх вершах пра каханне так часта ўзнікае тэма вайны...
Для прысутных на вечарыне навучэнцаў і выкладчыкаў УА «Витебский государственный политехнический колледж», чытачоў і бібліятэкараў былі прачытаны вершы, працятыя пяшчотай і цеплынёй, болем і годнасцю, напісаныя Ю. Друнінай у гады ваеннага ліхалецця і ў пасляваенныя гады, прагучалі песні ваеннай тэматыкі ў выкананні Аляксандра Махцеева.


































