
Выстава «Свой Дом»
- Details
- Створана 08.05.2014 11:16
У аддзеле «Электронная чытальная зала» з мая па чэрвень будзе дзейнічаць выстава «Свой Дом». Дыскі, згрупаваныя ў тры раздзелы «Праекты дамоў», «Дызайн інтэр'ера» і «Ландшафтны дызайн», дапамогуць кожнаму стварыць свой Дом, які адрозніваецца ярка выяўленай індывідуальнасцю і непаўторнасцю формаў, разнастайнасцю стыляў і вобразаў, арыгінальнасцю каляровых і кампановачных рашэнняў. Наведвальнікам сайта даецца магчымасць азнаёміцца з аднайменнай on-line выставай.


































