
Да Дня Перамогі: Тыдзень памяці «Войны не знали мы, но все же…»
- Details
- Створана 20.05.2014 15:29
З 5 па 8 мая ў аддзеле дзіцячай літаратуры прайшоў Тыдзень памяці «Войны не знали мы, но все же…», прымеркаваны да Дня Перамогі.
Акрамя традыцыйнай кніжнай выставы, якая ў гэтым годзе называлася «А в книжной памяти мгновения войны», была падрыхтавана выстава дзіцячай творчасці «Дети рисуют войну», на якой былі прадстаўлены дзіцячыя работы, прысвечаныя Дню Перамогі. Для хлопцаў і дзяўчат з ДУА «Дапаможная школа № 26» быў праведзены ўрок «Слава тебе, победитель-солдат!», а вучні старэйшых класаў ДУА «Гімназія № 5» пазнаёміліся з творчасцю беларускага пісьменніка Васіля Быкава. Для юных чытачоў былі праведзены дзве акцыі «На войне любили стихи» і «Несколько слов о войне».
8 мая вучні 4 класа ДУА «Сярэдняя школа № 40» усклалі кветкі да Вечнага агню на Плошчы Перамогі і пакінулі віншаванні з гэтым вялікім святам на паветраных шарах.


































