
Студэнцкая гасцёўня «На перекрестке культур»
- Details
- Створана 26.05.2014 14:14
21 мая супрацоўнікі сектара замежнай літаратуры правялі студэнцкую гасцёўню «На перекрестке культур», прыстасаваную да Сусветнага дня культурнай разнастайнасці ва імя дыялога і развіцця.
У ходзе сустрэчы студэнты аддзялення англійскай філалогіі УА «ВДУ імя П. М. Машэрава» пазнаёмілі замежных студэнтаў з унікальнай і непаўторнай беларускай культурай. У адказным выступленні студэнты УА «ВДМУ» са Шры-Ланкі і Ганы прадставілі свае краіны і народныя звычаі.
Да мерапрыемства супрацоўнікамі сектара замежнай літаратуры былі падрыхтаваны кніжная выстава«Беларусь приглашает = Belarus welcomes» і выстава вырабаў беларускай народнай творчасці з фонду ДУ «Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці».


































