
«Spielothek in der Bibliothek» – «Гульнятэка ў бібліятэцы»
- Details
- Створана 03.06.2014 09:18
У рамках міні-праекта «Гульнятэка ў бібліятэцы» супрацоўнікі Нямецкай чытальнай залы ў апошні чацвер кожнага месяца па папярэдняй дамоўленасці прыходзяць у школы горада Віцебска.
Бібліятэкары праводзяць са сваімі будучымі чытачамі заняткі ў форме моўных, навучалых і развіваючых гульняў на нямецкай мове. Самы актыўны ўдзельнік гульнятэкі - СШ № 34 г. Віцебска, якая з'яўляецца партнерам ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна». Жадаючыя прыняць удзел у гульнятэцы могуць звярнуцца да супрацоўнікаў Нямецкай чытальнай залы па тэлефоне 42-51-59.
Партнерам праекту выступае Інстытут імя Гётэ ў Мінску.


































