
Дзень бібліяграфіі «Энцыклапедычныя, даведачныя, бібліяграфічныя выданні па мастацтве»
- Details
- Створана 29.05.2014 11:42
27 мая ў аддзеле літаратуры па мастацтве адбыўся Дзень бібліяграфіі «Энцыклапедычныя, даведачныя, бібліяграфічныя выданніі па мастацтве».
Студэнты УА «ВДУ імя П.М. Машэрава» (спецыяльнасць «Библиотековедение и библиография. Информационное обеспечение») пазнаёміліся з інфармацыйна-пошукавай сістэмай аддзела, выставай-праглядам «Інфармацыйныя рэсурсы аддзела літаратуры па мастацтве», праслухалі агляд бібліяграфічных, энцыклапедычных і даведачных выданняў па мастацтве. Была праведзена прэзентацыя новых бібліяграфічных выданняў бібліятэкі «Іван Сталяроў. Ля вытокаў Віцебскай школы акварэлі» і «Вячаслаў Шамшур. Класіка сучаснага пейзажу».


































