
Прэзентацыя кнігі Б. А. Ганбарава «Азербайджанская диаспора в Республике Беларусь»
- Details
- Створана 16.06.2014 11:27
13 чэрвеня ў абласной бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі Б. А. Ганбарава «Азербайджанская диаспора в Республике Беларусь».
Кнігу прадставіў сам аўтар – намеснік старшыні Мінскага гарадскога аддзялення КАГА «Габустан» у Рэспубліцы Беларусь, кандыдат гістарычных навук Балдадаш Акіфавіч Ганбараў. Як паведаміў аўтар, у рабоце яму дапамаглі яго два родных браты, і кніга выйшла з друку ў кароткі тэрмін, да 25-годдзя КАГА «Габустан». Прадстаўнікі дыяспары з Мінска, Віцебска, Полацка, Оршы з цікавасцю слухалі аўтара і пазналі шмат новых імёнаў сваіх землякоў.


































