
Выстава «Гэта ўсё – мая Беларусь»
- Details
- Створана 23.06.2014 11:42
У аддзеле «Электронная чытальная зала» з ліпеня па жнівень будзе дзейнічаць выстава «Гэта ўсё – мая Беларусь», прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Дыскі, прадстаўленыя на экспазіцыі, пазнаёмяць з асноўнымі этапамі гісторыі Беларусі, яе гістарычнымі і архітэктурнымі помнікамі, нацыянальнымі традыцыямі і культурай. Наведвальнікам сайта прадастаўляецца магчымасць азнаёміцца з аднайменнай on-line выставай.


































