
3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
- Details
- Створана 02.07.2014 11:42
3 ліпеня мы адзначаем Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Гэта свята з'яўляецца сімвалам нацыянальнага гонару, доблесці і славы і аказвае вялікі ўплыў на фарміраванне самасвядомасці і характару цяперашніх пакаленняў беларусаў.
Невыпадкова Дзень Незалежнасці гістарычна звязаны з афіцыйнай датай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Беларусь панесла самы адчувальны ўрон сярод усіх рэспублік Савецкага Саюза. Па афіцыйных дадзеных, на яе тэрыторыі фашысцкімі захопнікамі было разбурана амаль 80% гарадоў і раённых цэнтраў. Гітлераўцы знішчылі 9200 сёл і вёсак, 628 з іх спалілі разам з жыхарамі.
Ёсць падзеі, якія займаюць асаблівае месца ў сэрцах людзей, хвалююць і выклікаюць глыбокія, шчырыя пачуцці. І ўдзячнасць старэйшаму пакаленню за падораную свабоду, за подзвіг у імя новага жыцця – бадай, самае каштоўнае, што аб'ядноўвае людзей у гэты дзень.
Са святам! З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!



































