
Мерапрыемства «Мы за мір!» у школьным лагеры СШ № 46
- Details
- Створана 02.07.2014 15:52
3 ліпеня – Дзень вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 70 гадоў таму савецкія войскі разам з партызанамі вызвалілі Мінск ад гітлераўскіх акупантаў. Для беларускага народа гэтая дата сімвалізуе галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Напярэдадні свята супрацоўнікамі аддзела дзіцячай літаратуры ў школьным лагеры ДУА «Сярэдняя школа № 46 г. Віцебска» было праведзена мерапрыемства «Мы за мір!», прымеркаванае да галоўнай даты краіны. Рабяты пазнаёміліся з гісторыяй свята, у чарговы раз паказалі бліскучыя веды традыцый і культуры сваёй краіны, яе выдатных гістарычных дзеячаў і герояў Вялікай Айчыннай вайны. Сустрэча скончылася конкурсам малюнкаў на асфальце.


































