
Віртуальны праект «Звучит оркестра песнь златая…»
- Details
- Створана 29.08.2014 14:35
Больш за 80 рукапісных партытур атрымала Віцебская абласная бібліятэка ў дар ад кіраўніка і дырыжора аркестра рускіх народных інструментаў дзіцячай школы мастацтваў № 2 г. Оршы Ігара Якаўлевіча Ласкутова.
Аддзел літаратуры па мастацтве прапануе карыстальнікам новы віртуальны праект «Звучит оркестра песнь златая...», прысвечаны творчай дзейнасці музычнага калектыва. Рэсурс утрымлівае бібліяграфічныя спісы на нотны матэрыял, што прадстаўлены ў калекцыі (аранжыроўкі, аркестровыя версіі твораў айчынных і замежных кампазітараў, а таксама рускіх і баларускіх народных песень), галерэю фотаздымкаў удзельнікаў дзіцячага аркестра рускіх народных інструментаў.


































