
Анонс мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня бібліятэк Беларусі
- Details
- Створана 09.09.2014 15:28
15–18 верасня ў ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна» пройдуць мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня бібліятэк Беларусі: бібліятэчныя выставы, акцыі, літаратурныя сустрэчы, экскурсіі па бібліятэцы.
15 верасня ў 15.00 адбудзецца прэзентацыя электроннага рэсурса Віцебскай абласной бібліятэкі «Дарогамі вызвалення Віцебшчыны», прысвечанага 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
17 верасня ў 15.00 – прэзентацыя кнігі «Встреча» паэтэсы, лаўрэата Усерасійскай літаратурнай прэміі, старшыні Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Т.І. Красновай-Гусачэнкі.
18 верасня ў 17.00 – вечарына памяці «И в песне город над Двиной...»: да 100-годдзя з дня нараджэння кампазітара Марка Фрадкіна.
Запрашаем усіх жадаючых.
План мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня бібліятэк Беларусі.


































