
Са святам Перамогі!
- Details
- Створана 08.05.2015 10:44
2015 – год знамянальны. Чалавецтва адзначае 70-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
70 гадоў аддзяляе нас ад памятнага 9 мая 1945 года, з якога пачаўся адлік мірнага часу пасля доўгай кровапралітнай вайны. Менавіта ў гэты дзень прагучала доўгачаканае слова «Перамога!». Гэта перамога дасталася дарагім коштам, але была здабыта ў імя міру і жыцця на зямлі.
Усё далей адыходзіць у гісторыю час, апалены вайной. Сыходзіць пакаленне яе салдат. І праз гады, дзесяцігоддзі, з пакалення ў пакаленне перадаецца свяшчэнная памяць пра Вялікую Айчынную вайну і подзвіг савецкага народа.
Загоены цяжкія раны. Сённяшняе пакаленне жыве пад мірным небам. Але ніколі не будуць забыты імёны тых, хто здзейсніў бяспрыкладны подзвіг. Мы нізка схіляем галовы перад загінуўшымі на палях баёў. Гонар і слава тым, каму лёсам было наканавана выжыць, прайшоўшы праз суровыя выпрабаванні.
Дарагія ветэраны! Мы ўдзячныя Вам за Ваш ратны і працоўны подзвіг. Дзякуй, што і сёння Вы побач. Жывіце доўга! Будзьце шчаслівыя!
Са святам Вас! З Днём Перамогі!



































