
Прэзентацыя электроннага рэсурсу «Дарогамі вызвалення Віцебшчыны»
- Details
- Створана 18.09.2014 12:06
15 верасня ў рамках святкавання Дня бібліятэк Беларусі ў ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» адбылася прэзентацыя электроннага рэсурсу «Дарогамі вызвалення Віцебшчыны», прысвечанага да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Супрацоўнікі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі прадставілі раздзелы базы даных, над якімі яны працавалі. Краязнавец А. М. Падліпскі расказаў пра лёс віцебскай падпольшчыцы Зінаіды Васільевай і яе сям’і.
На мерапрыемстве прысутнічалі ветэраны вайны, ваеннаслужачыя 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады, курсанты Віцебскага кадэцкага вучылішча, прадстаўнікі Віцебскага абласнога савета ветэранаў і Віцебскай гарадской арганізацыі «Братство» ветэранаў вайны ў Афганістане, супрацоўнікі Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, бібліятэчныя работнікі, краязнаўцы, педагогі, студэнты, школьнікі.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел калектыў мастацкай самадзейнасці РУП «Віцебскэнерга» і члены клуба спартыўнага бальнага танца «Арабеск». Усіх прысутных у зале да глыбіні душы кранулі песні і вершы ваенных гадоў, а таксама музычна-харэаграфічныя нумары.


































