
Выстава-панарама «Добро пожаловать в мир книги!»
- Details
- Створана 19.09.2014 14:58
15 верасня ў Дзень бібліятэк Беларусі ў фае бібліятэкі адбылася традыцыйная выстава-панарама новых паступленняў кніг аддзела абанемента «Добро пожаловать в мир книги!».
Цэнтральная частка экспазіцыі была прадстаўлена выданнямі, прысвечанымі 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Літаратура пра гістарычныя помнікі і прыгажосць прыроды Беларусі таксама з´яўлялась актуальнай у Год гасціннасці.
Выставу наведалі больш за 300 чалавек. Чытачы змаглі не толькі азнаёміцца з навінкамі галіновай і мастацкай літаратуры беларускіх, расійскіх і замежных аўтараў, але і атрымаць кнігі дадому.


































