
Прэзентацыя кнігі Т. І. Красновай-Гусачэнка «Встреча»
- Details
- Створана 23.09.2014 08:49
17 верасня ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі «Встреча» паэтэсы, лаўрэата Усерасійскай літаратурнай прэміі, старшыні Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Тамары Іванаўны Красновай-Гусачэнкі.
Павіншаваць Т. І. Краснову-Гусачэнка з выданнем новай кнігі прыйшлі блізкія людзі, сябры, калегі і чытачы.
З прывітальным словам выступіў начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Іванавіч Кліцуноў, які па даручэнні Старшыні аблвыканкама Аляксандра Мікалаевіча Косінца выказаў Тамары Іванаўне падзяку за працу па папулярызацыі беларускай мовы і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці г. Віцебска і Віцебскай вобласці. Словы ўдзячнасці паэтэсе выказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама Наталля Аляксееўна Шыянок. Са словамі ўдзячнасці за плённае супрацоўніцтва выступіла дырэктар ДУА «Гімназія № 3 г. Віцебска імя А. С. Пушкіна» Людміла Васільеўна Сомава.
Паэтэсу з выданнем новай кнігі віншавалі віцебскія паэты Барыс Беляжэнка, Мікалай Намеснікаў, госць з Расіі, паэт Уладзімір Крайнеў. Вершы Тамары Іванаўны чыталі народная артыстка Беларусі Святлана Акружная і паэтэса Вольга Русілка. З музычным віншаваннем выступілі кіраўнік Віцебскага народнага гарадскога хора Віталь Раўза, Надзея Несцярэнка і ўдзельнікі музычнага клуба «Арион».
Тамара Іванаўна знаёміла гасцей са сваёй новай кнігай, чытала вершы, як новыя, так і ўжо вядомыя і ўпадабаныя чытачамі.


































