
Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў нямецкай мовы Віцебскай вобласці
- Details
- Створана 21.10.2014 09:00
15 кастрычніка ў ДУА «Сярэдняя школа № 45 г. Віцебска» прайшло метадычнае аб'яднанне настаўнікаў нямецкай мовы Віцебскай вобласці. Вядучы бібліятэкар Нямецкай чытальнай залы Таццяна Мікалаеўна Міхальчанка прадставіла слухачам інфармацыю пра фонд залы, азнаёміла з мерапрыемствамі, якія праводзяцца для папулярызацыі вывучэння нямецкай мовы і культурных каштоўнасцей Германіі. Удзельнікі былі азнаёмлены з праектамі Нямецкай чытальнай залы і запрошаны да супрацоўніцтва ў межах праекта «Бібліятэка – школе».


































