
Анонс мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі П. В. Масленікава
- Details
- Створана 21.10.2014 15:35
28 кастрычніка ў 14.00 у ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Паўла Васільевіча Масленікава, адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі П. В. Масленікава «Прастора сцэны», а таксама пройдуць прэзентацыі кніг В. П. Пракапцовай «Павел Масленікаў» і «Павел Маслеников. Художник в зеркале времени», прэзентацыя мастацка-дакументальнага фільма «Сёмае неба Паўла Масленікава» і прэзнтацыя канверта з імянной маркай мастака.
Запрашаем усіх жадаючых.


































