
Бібліяграфічны агляд «Жить под именем»
- Details
- Створана 03.11.2014 10:29
26 кастрычніка ў УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава» прайшло пасяджэнне анамастычнага гуртка «Имена собственные во времени и пространстве» пад назвай «Жить под именем». Падчас пасяджэння ўдзельнікі азнаёміліся з выставай-аглядам літаратуры з фонду ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна». Сярод прадстаўленых на выставе публікацый можна было знайсці артыкулы, якія тычацца самых розных раздзелаў анамастычнай лексікі. Па дадзенай тэме таксама быў падрыхтаваны бібліяграфічны спіс, які змяшчае 82 крыніцы для працы гурткоўцаў над даследчымі праектамі.


































