
Да 100-годдзя з дня нараджэння П.В. Масленікава: мастацкая выстава «Прастора сцэны»
- Details
- Створана 03.11.2014 10:55
28 кастрычніка ў рамках святкавання 100-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Паўла Васільевіча Масленікава і ў рамках мастацкага праекта «Вяртанне ў Віцебск» (куратар кандыдат мастацтвазнаўства М. Цыбульскі) у бібліятэцы адбылося адкрыццё мастацкай выставы П.В. Масленікава «Прастора сцэны» і прэзентацыя кніг «Павел Маслеников» і «Павел Маслеников. Художник в зеркале времени» дачкі мастака, доктара мастацтвазнаўства, прафесара, загадчыка кафедры беларускай і сусветнай мастацкай культуры БДУКМ Веры Пвўлаўны Пракапцовай. На выставе прадстаўлены 10 работ Паўла Васільевіча Масленікава з фондаў Магілеўскага абласнога мастацкага музея імя П.В. Масленікава.
Свой погляд на жыццё і творчасць мастака падчас сустрэчы выказалі дачка Паўла Васільевіча Вера Пракапцова, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Л.К. Аленская, дырэктар Магілёўскага абласнага мастацкага музея Аляксандр Хахракоў і яго намеснік Святлана Страгіна, мастак Аляксадр Салаўёў, доктар мастацтвазнаўства, прафесар Таццяна Катовіч, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа Валерый Анісенка, кандыдат педагагічных навук, прафесар Алена Жукава, кандыдат мастацтвазнаўства Аляксандр Лісаў.
У рамках праекта адбылася прэзентацыя і цырымонія гашэння канверта з арыгінальнай маркай, выпушчанага Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь да юбілею мастака з удзелам дырэктара Віцебскага філіяла РУП Белпошта Сяргея Максака і генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Пракапцова.
У наведвальнікаў мерапрыемства таксама была магчымасць паглядзець мастацка-дакументальны фільм «Седьмое небо Павла Масленикова» тэлерадыёкампаніі «Магілёў», створаны Ганнай Лапо і рэжысёрам-пастаноўшчыкам Андрэем Пачалавым у 2014 годзе.


































