
Школьныя канікулы з бібліятэкай
- Details
- Створана 04.11.2014 11:17
Падчас школьных канікулаў супрацоўнікамі Нямецкай чытальнай залы былі праведзены мерапрыемствы для школьнікаў, якія наведвалі лінгвістычны лагер ДУА «Сярэдняя школа № 34 г. Віцебска».
29 кастрычніка ў рэсурсным цэнтры школы бібліятэкарамі быў праведзены выяздны ўрок па краіназнаўстве. Дзецям быў прадстаўлены для прагляду дакументальны фільм «Deutschland» і пазнавальная гульня пра Нямеччыну.
30 кастрычніка школьнікі наведалі Віцебскую абласную бібліятэку, дзе для іх было арганізавана чытанне па ролях казкі на нямецкай мове, прапанаваны займальныя нямецкія гульні, а таксама праведзена экскурсія па бібліятэцы.


































