
Літаратурна-музычная вечарына «Поэзии и музыки связующая нить»
- Details
- Створана 18.11.2014 08:51
12 лістапада ў аддзеле перыядычнай літаратуры адбылася літаратурна-музычная вечарына «Поэзии и музыки связующая нить», у якой прынялі ўдзел члены літаратурнага аб'яднання «Вдохновение» Віцебскай гарадской арганізацыі «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку».
Свае вершы прачыталі Галіна Пруднікава, Мікалай Агееў, Алег Падарванаў, выступілі аматары паэзіі Вольга Шадурава, сямейная пара Сакаловых, гітарыст Агамер Аскераў. Увазе прысутных была прапанавана фотавыстава «Отражение души» Дзмітрыя Халадовіча, старшыні Віцебскай гарадской арганізацыі «БелТІЗ».
Загадчык аддзела перыядычнай літаратуры Г.В. Самахвалава расказала прысутным пра тыфлаабсталяванне, якое дазваляе чытачам са слабым зрокам атрымліваць доступ да інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі, а бібліятэкар аддзела «Электронная чытальная зала» Г.Ю. Бязусава прадставіла выставу аўдыякніг з фонду бібліятэкі «Книги, которые звучат».


































