
Прэзентацыя кнігі Ёнаса Люшэра «Вясна барбараў»
- Details
- Створана 04.12.2014 08:42
2 снежня ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адбылася прэзентацыя кнігі Ёнаса Люшэра «Вясна барбараў». якая з'яўляецца дэбютнай навэлай аўтара і адлюстроўвае яго погляд на сучаснае грамадства. У мерапрыемстве прынялі ўдзел аўтар кнігі, перакладчык Ірына Герасімовіч, а таксама артыст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Максім Карасцялёў.
Літаратурныя чытанні прайшлі на нямецкай мове з перакладам на беларускую мову. Усе аматары літаратуры змаглі пазнаёміцца з Ёнасам Люшэрам, задаць аўтару пытанні, даведацца больш пра кнігу пісьменніка. Арганізатарамі сустрэчы выступілі Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Віцебскі абласны краязнаўчы музей, а таксама Нямецкая чытальная зала Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна.


































