
Праект «Ад кнігі да фільма»
- Details
- Створана 24.12.2014 09:26
12 снежня ў Музычнай гасцінай УК «Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва"» адбылося пасяджэнне Віцебскага гарадскога кінаклуба «Дыялог», на якім быў прадстаўлены фільм «Око за око» рэжысёра Генадзя Палокі, экранізацыя аповесці Барыса Лаўранёва «Седьмой спутник». Прагляд фильма адбыўся ў рамках сумеснага праекта музея «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва» і Віцебскай абласной бібліятэкі «Ад кнігі да фільма».
Кіраўнік Віцебскага гарадскога кінаклуба «Дыялог» С.А. Матылёнок выступіў з расповедам пра фільм і рэжысёра Генадзя Палоку. Супрацоўнікі аддзела літаратуры па мастацтве прадставілі прысутным выставу дакументаў з фонду Віцебскай абласной бібліятэкі: выданні аповесці Б. Лаўранёва «Седьмой спутник», літаратуразнаўчыя артыкулы, матэрыялы пра фільм.
Мэта мерапрыемства – папулярызацыя кнігі і чытання сродкамі візуальной культуры.
Цель мероприятия – популяризация книги и чтения средствами визуальной культуры.


































