
Конкурс Адвэнт-календароў «Warten auf das Fest ist ein Fest!»
- Details
- Створана 24.12.2014 13:51
22 снежня ў Нямецкай чытальнай зале адбылося падвядзенне вынікаў гарадскога конкурсу Адвэнт-календароў «Warten auf das Fest ist ein Fest» – «Чаканне свята і ёсць свята», які праводзіўся з 20 кастрычніка па 21 снежня 2014 года.
Актыўны ўдзел у конкурсе прынялі вучні ДУА «Сярэдняя школа № 45 г. Віцебска», студэнты УА «ВДУ імя П.М. Машэрава» і УА «ВДМУ». Усяго на конкурс было прадстаўлена 27 работ. Прызавыя месцы былі размеркаваны наступным чынам: I месца занялі вучні 4 «Д» класа ДУА «Сярэдняя школа № 45 г. Віцебска». II месца падзялілі работа Веранікі Дудалевай і Кацярыны Фядорчанкі і работа Таццяны Бакінай, Дыяны Кацапавай, Дар'і Юрчэвай, III месца дасталося рабоце Алесі Бялкоўскай, а таксама рабоце Максіма Кенько і Іллі Гапеева. Прыз глядацкіх сімпатый атрымаў каляндар студэнтаў групы 104 (1) ВДУ імя П.М. Машэрава і каляндар Ганны Хамко. Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі, а ўсе ўдзельнікі атрымалі памятныя прызы, прадастаўленыя партнёрам конкурсу – Інстытутам імя Гётэ ў Мінску.


































