
Урок творчасці «Калядная майстэрня»
- Details
- Створана 24.12.2014 15:08
16,17 і 23 снежня супрацоўнікамі Нямецкай чытальнай залы была арганізавана традыцыйная «Калядная майстэрня», у якой прынялі ўдзел школьнікі «Сярэдняя школа № 45 г. Віцебска» и «Сярэдняя школа № 43 г. Віцебска».
Дзеці разам з бібліятэкарамі зрабілі прыгожыя калядныя паштоўкі, пагледзелі відэафільм пра Каляды, пазнаёміліся з выставай Адвэнт-календароў, наведалі тэматычную кніжную выставу «Weihnachten – ein besinnliches Familienfest», а таксама даведваліся шмат новага пра традыцыі святкавання Каляд у Германіі.


































