
Гадзіна інфармацыі «Путешествуем виртуально»
- Details
- Створана 29.12.2014 14:47
24 снежня супрацоўнікі аддзела «Электронная чытальная зала» правялі гадзіну інфармацыі «Путешествуем виртуально» для студэнтаў гістарычнага факультэта УА «ВДУ імя П.М. Машэрава».
У ходзе мерапрыемства студэнтам былі прадстаўлены бібліяграфічныя выданні бібліятэкі – буклет «Экологический туризм в Республике Беларусь» і анатаваны бібліяграфічны спіс «Virtual Tourist». Таксама студэнты былі азнаёмлены з фондам і інфармацыйнымі рэсурсамі турыстычнай тэматыкі, паслугамі аддзела «Электронная чытальная зала».



































