
Бібліятэка – школа: шляхі супрацоўніцтва
- Details
- Створана 30.12.2014 15:41
29 снежня паміж ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна» і ДУА «Сярэдняя школа № 45 г. Віцебска» быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве, мэта якога – папулярызацыя вывучэння нямецкай мовы, як замежнай і павышэнне ўзроўню культурнага развіцця школьнікаў.
Згодна дагавору Нямецкая чытальная зала пры садзейнічанні Інстытута імя Гётэ ў Мінску будзе аказваць інфармацыйную падтрымку школе ў арганізацыі мерапрыемстваў на нямецкай мове, якія будуць праводзіцца як на базе абласной бібліятэкі, так і школы.



































