
Прэзентацыя кнігі Л.У. Хмяльніцкай «Сигизмунд Юрковский – фотограф из Витебска»
- Details
- Створана 16.01.2015 14:04
15 студзеня ў аддзеле літаратуры па мастацтве адбылася прэзентацыя кнігі гісторыка, члена міжнароднай асацыяцыі беларусістаў Людмілы Хмяльніцкай «Сигизмунд Юрковский – фотограф из Витебска», якая выйшла ў серыі «Книжная лавка Дома Шагала» ў 2014 годзе ў Мінску ў выдавецтве «Чатыры чвэрці».
Л.У. Хмяльніцкая скончыла гістарычны факультэт БДУ, працавала ў Віцебскім абласным краязнаўчым і мастацкім музеях. З 1998 года па 2014 год узначальвала Музей Марка Шагала. Яна аўтар кніг і мноства артыкулаў на гістарычныя тэмы, галоўны рэдактар цэлага шэрагу навуковых выданняў, удзельнік многіх рэгіянальных і міжнародных навуковых канферэнцый. Адзначана дзяржаўнай узнагародай Латвіі – Крыжам Прызнання IV ступені за ўклад у развіццё культурнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Латвіяй.
Адкрыў вечар старшыня салона «Оли-Аrt» Уладзімір Іванавіч Джарыяні. Людміла Хмяльніцкая пазнаёміла прысутных з найцікавейшымі фактамі з біяграфіі вядомага віцебскага фотамастака Сігізмунда Юркоўскага. Увесь аповяд быў праілюстраваны на экране фотадакументамі, знойдзенымі ў розных архівах і змешчанымі ў кнізе. На кніжна-ілюстрацыйнай выстаўцы «Л. Хмяльніцкая: "Я – гісторык мастацтва"» былі прадстаўлены дакументы з фонду бібліятэкі: кнігі, перыядычныя выданні, асобныя артыкулы, аўтарам і рэдактарам якіх з'яўляецца Людміла Уладзіміраўна.


































