
Літаратурная вечарына «Тонкий знаток душ человеческих»
- Details
- Створана 19.02.2015 15:09
18 лютага ў бібліятэцы адбылася літаратурная вечарына, прымеркаваная да 155-годдзя з дня нараджэння А.П. Чэхава «Тонкий знаток душ человеческих», арганізаваная сумесна з гарадскім клубам «Золотой возраст».
Галоўны бібліятэкар аддзела бібліятэказнаўства Т.М. Лузан пазнаёміла прысутных з біяграфіяй і творчасцю пісьменніка. У рамках сустрэчы адбыўся паказ дакументальнага фільма «Чехов. Неопубликованная жизнь». Старшыня клуба В.А. Цюлькова правяла віктарыну па творчасці А.П. Чэхава.
Супрацоўнікамі Агульнай чытальнай залы і аддзела перыядычнай літаратуры была арганізавана выстава «Чехов. Это звучит гордо».


































