
Выстава-агляд «Мой малыш»
- Details
- Створана 24.02.2015 14:14
21 лютага ў ДКУ «Віцебская абласная філармонія» у рамках цыкла канцэртна-пазнавальных праграм для будучых матуль «Счастливые родители (рецепты семейного счастья)» супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы была прадстаўлена выстава-агляд «Мой малыш».
Для бацькоў і бабуль былі прадстаўлены кнігі, якія дапамогуць разабрацца ў тым, што адбываецца з вашым дзіцём у першы год жыцця, як навучыцца яго разумець, як усебакова развіваць немаўляці, як стымуляваць фізічнае і нервова-псіхічнае развіццё дзіцяці, падбіраць развіваючыя гульні на кожны дзень.


































