
Да Года моладзі: сустрэча з І.У. Каныгіным «О, спорт – ты мир!»
- Details
- Створана 09.03.2015 15:42
4 сакавіка ў бібліятэцы адбылася сустрэча з прызёрам ХХII Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе, дырэктарам Віцебскай абласной школы вышэйшага спартрыўнага майстэрства Ігарам Уладзіміравічам Каныгіным, арганізаваная сумесна з Прадстаўніцтвам НАК Рэспублікі Беларусь у Віцебскай вобласці і Віцебскім абласным навукова-метадычным цэнтрам фізічнага выхавання насельніцтва.
Начальнік навучальна-метадычнага аддзела ДУ «Віцебскі абласны навукова-метадычны цэнтр фізічнага выхавання насельніцтва» Алена Уладзіміраўна Сінякова расказала аб развіцці фізічнай культуры і спорту на Віцебшчыне.
Галоўны спецыяліст Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у Віцебскай вобласці Дзяніс Ігаравіч Фацееў расказаў аб укладзе ўраджэнцаў Віцебшчыны ў скарбонку сусветных спартыўных дасягненняў.
Ігар Уладзіміравіч Каныгін падзяліўся з юнымі спартсменамі вопытам, расказаў пра цяжкасці падрыхтоўкі да спаборніцтваў, адказаў на пытанні. Жадаючыя маглі сфатаграфавацца з чэмпіёнам і атрымаць кнігу «Витебщина олимпийская» з аўтографам І.У. Каныгіна.
Для ўдзельнікаў сустрэчы прагучалі песні ў выкананні салістак вакальна-эстраднай студыі«Серпантин» ДУА «Віцебскі абласны дварэц дзяцей і моладзі».
Чытаць у СМІ:
Быньков, А. Любовь окрыляла на победы /А. Быньков // Витебские вести. — 2015. — 12 марта. — С. 3.


































