
Запрашаем у гульнятэку!
- Details
- Створана 12.03.2015 13:46
У апошні тыдзень кожнага месяца супрацоўнікі Нямецкай чытальнай залы запрашаюць школьнікаў прыняць удзел ў гульнятэцы, якая прадугледжвае правядзенне з вучнямі моўных, навучальных і развіваючых гульняў на нямецкай мове. Заняткі праводзяцца ў зручны для навучэнцаў час, як у абласной бібліятэцы, так і ў школах.
Нестандартныя формы заняткаў паступова становяцца традыцыйнымі ў навучанні замежнай мове. Актыўнымі удзельнікамі гульнятэкі сталі вучні 3-х і 5-х класаў СШ № 45 г. Віцебска, якія першымі атрымалі магчымасць прыняць удзел у незвычайных занятках па нямецкай мове.
Усе жадаючыя могуць звярнуцца да супрацоўнікаў Нямецкай чытальнай залы па тэлефоне 42–51–59.


































