
У чаканні Вялікадня
- Details
- Створана 12.03.2015 13:51
З 31 сакавіка па 9 красавіка Нямецкая чытальная зала запрашае навучэнцаў школ г. Віцебска прыняць удзел у падрыхтоўцы да святкаванн Вялікадня. Наведвальнікі Нямецкай чытальнай залы пазнаёмяцца з традыцыямі, звычаямі велікодных свят у Германіі на нямецкай мове, змогуць прыняць удзел у творчых майстэрнях.
Запрашаем усіх жадаючых да ўпрыгожвання нашага вялікоднага дрэва. Самых актыўных удзельнікаў чакаюць прызы.
Заяўкі на ўдзел у творчых майстэрнях прымаюцца ў Нямецкай чытальнай зале і па тэлефоне 42–51–59.


































