
Гістарычны экскурс «Путь Скорины: белорусское книгопечатание сквозь призму времени»
- Details
- Створана 20.03.2015 13:55
18 сакавіка ў бібліятэцы ў рамках святкавання Дня праваслаўнай кнігі і 525-годдзя з года нараджэння Францыска Скарыны прайшоў гістарычны экскурс «Путь Скорины: белорусское книгопечатание сквозь призму времени».
Пра ўзнікненне друкарства расказаў кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі і сусветнай культуры ВДУ імя П.М. Машэрава Аляксандр Генадзьевіч Лісаў. Вядучы навуковы супрацоўнік Музея беларускага кнігадрукавання г. Полацка Галіна Паўлаўна Зуева, пазнаёміла прысутных з жыццём і дзейнасцю Ф. Скарыны. Пра праваслаўнае веравучэнне, сістэму рэлігійных хрысціянскіх каштоўнасцяў расказаў першы прарэктар Віцебскай духоўнай семінарыі протаіерэй Канстанцін Ізафатаў. Аб праекце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па факсімільным выданні кніжнай спадчыны Скарыны расказала намеснік дырэктара Віцебскай абласной бібліятэкі Вольга Макараўна Камендантава. Іван Фёдаравіч Кукс, супрацоўнік Выдавецтва Беларускага Экзархата пазнаёміў з праектам па факсімільным узнаўленні «Буквара» Спірыдона Собаля і расказаў пра сучасныя напрамкі ў кнігавыданні праваслаўнай літаратуры.
Супрацоўнікамі бібліятэкі была падрыхтавана кніжна-ілюстрацыйная выстава.


































